Адпачывальнікаў у дзіцячым аздараўленчым лагеры “Лясная казка” на Вілейшчыне 11 ліпеня чакаў сюрпрыз. Яго падрыхтавалі супрацоўнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях.

У межах рэспубліканскай акцыі “Канікулы без дыму і агню” выратавальнікі распавялі хлапчукам і дзяўчаткам пра сваю працу, паказалі цыстэрны для пажаратушэння, аварыйна-выратавальны інструмент.

Больш за ўсё дзяцей зацікавіла баявое адзенне выратавальніка. Самым смелым дазволілі паліць з рукава і пася­дзець за рулём пажарнай машыны.

Самымі цікаўнымі аказаліся адпачывальнікі шасці і сямі гадоў. Яны хацелі даведацца, з чаго зробленыя рукавы, якой яны даўжыні, як абараняе пажарнае спец­адзенне і ці не горача ў ім летам, навошта пажарнай машыне такія вялікія колы.