У аўторак, 26 ліпеня, ноччу месцамі, днём пераважна па заходняй палове краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы, днём навальніцы будуць суправаджацца парывістым ветрам. Ноччу і раніцай месцамі магчымы слабы туман.
У сераду і чацвер, 27 і 28 ліпеня, захаваецца няўстойлівае надвор’е, ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі чакаецца кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах навальніцы. Ноччу і раніцай згусціцца слабы туман.
У пятніцу, 29 ліпеня, ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы з навальніцамі. Днём у асобных раёнах чакаюцца моцныя дажджы і ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с, магчымы град.
У выходныя таксама месцамі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу, максімальная днём.
Дзень |
Тэмпература паветра днём |
Тэмпература паветра ноччу |
26 ліпеня |
ад +27 да +32 |
ад +17 да +22 |
27 ліпеня |
ад +24 па паўночным захадзе да +33 па поўдні краіны |
ад +15 да +20 |
28 ліпеня |
ад +26 да +31, па поўдні паветра прагрэецца да +33 |
ад +15 да +21 |
29 ліпеня |
ад +22 да +29, па паўднёвым усходзе ад +30 да +33 |
ад +15 да +21 |
30 ліпеня, 1 жніўня |
ад +22 да +29 |
ад +13 да +20 |
“Наша Ніва” паводле news.tut.by