Дзяржкарпарацыя “Расатам” гатова замяніць корпус рэактара для Беларускай АЭС, з якім адбыўся інцыдэнт 10 ліпеня.

Пра гэта заявіў першы намеснік генеральнага дырэктара дзяржкарпарацыі “Расатам” Аляксандр Лакшын.

Раней “Расатам” абвяргаў факт інцыдэнту.