Генеральным спонсарам самага ўтульнага праекта “РГ” стаў музыкант і шахматыст Віталь Качаткоў, гаспадар крамы “Сантэхніка-плюс” па адрасе: Маладзечна, Чкалава, 4.

Кухня – важнае месца для любога дома. У ёй гаспадыня право­дзіць большую частку часу. Малых дзяцей яна заманьвае ласункамі, бо менавіта там яны могуць пачаставацца цукеркамі і пячэннем. Гэта месца, дзе мы збіраемся для ўрачыстасцяў і вырашэння важных праблем. Для кожнага ў сям’і гэта месца раскрываецца па-свойму. Мы хочам дапамагчы зрабіць вашы кухні больш утульнымі, каб туды хацелася захо­дзіць зноў і зноў…

Менавіта таму ад 25 ліпеня на нашым сайце rh.by з’явілася старонка, якая збірае інфармацыю пра тое, што спатрэбіцца на кухні.

Фота io-nia.livejournal.com.

Фота io-nia.livejournal.com.

Мы распрацоўваем два вялікія блокі. У першым будзе размяшчацца шэраг артыкулаў, якія дапамогуць гаспадарам зарыентавацца, як зрабіць на кухні рамонт. Тыя, хто хоць аднойчы займаўся рамонтам кухні, ведае, што гэта самы адказны і складаны пакой, у якім неабходна прадумаць кожную дэталь. Тут няма дробязяў, ад кожнага этапа залежыць, ці стане ваш сямейны ачаг зручным, прыгожым і ўтульным настолькі, каб рабіць вашу сям’ю больш шчаслівай кожны дзень.

Паважаныя гаспадары крамаў і фірмаў, калі ваша прадукцыя сапраўды настолькі якасная, што ўпісваецца ў праект “Наша кухня”, запрашаем вас паўдзельнічаць і распавесці пра свой тавар. Цана рэкламнага артыкула – 80 рублёў (800 тысяч).

У блоку, прысвечаным рамонту, будзе чатыры раздзелы:

  • аддзелка – пра спосабы і матэрыялы, патрэбныя для таго, каб зрабіць “каробку”, аснову кухні, – як выбраць пакрыццё для сцен і пад­логі, якую варта выбраць столь. На гэтым этапе неабходна асаблівую ўвагу звярнуць на сантэхніку, таму што без якаснай сантэхнікі нават каралеўскі інтэр’ер будзе сапсаваны, калі вы не зможаце без прыгод памыць кубак ці запусціць пасудамыйную машыну. Вы не памыліцеся, калі звернецеся па кансультацыю да спонсара праекта Віталя Качаткова, гаспадара крамы “Сантэхніка-плюс”. Вы можаце нават проста напісаць пытанне ў каментары пад артыкулам “Без каналізацыі няма цывілізацыі”;
  • бытавая тэхніка – падрубрыка не толькі пра тое, якая прылада якія функцыі мае, але і пра тое, як увогуле зарыентавацца, што канкрэтна з бытавой тэхнікі на самой справе спатрэбіцца менавіта вам;
  • мэбля – падрубрыка, якая дапаможа спыніцца не толькі на дызайне, але і на вытворцы;
  • аксесуары. Самы прыемны этап, калі галоўнае зробленае, самыя дарагія пакупкі аплачаныя, і застаецца толькі надаць інтэр’еру індывідуальнасць і ўтульнасць.

Другі блок аб’яднае тых, каму ёсць чым пахваліцца і чаму павучыцца. У ім мы запрашаем вас, дарагія чытачы, распавесці пра тое, як вы зрабілі рамонт у сваёй кухні, і даслаць фота пакоя. Можаце таксама запрасіць нас, каб мы распавялі пра кухню вашу ці вашых знаёмых.

Фота ck-magazine.ru.

Фота ck-magazine.ru.

Таксама мы запрашаем дасылаць рэцэпты страў, пажадана з фотаздымкамі.

Пазней сярод тых, хто дашле аповед пра сваю кухню, і асобна сярод тых, хто даслаў рэцэпт з фота, мы зладзім конкурс з розыгрышам прызоў.

Праект “Наша кухня” доўгатэрміновы. Мы толькі запусцілі яго 25 ліпеня, а запаўняць будзем разам з вамі цягам шасці месяцаў. Каб, падзяліўшыся досведам адзін з адным, дапамаглі кожнаму стварыць сваю кухню мары!

Фота arhimebel.odessa.ua.

Фота arhimebel.odessa.ua.

Генеральны спонсар праекта “Наша кухня” – магазін “Сантэхніка-плюс”, Маладзечна, Чкалава, 4.

Даслаць апісанне кухні ці рэцэпты з фота можна па адрасе: regionnews@rh.by.

Абмеркаваць магчымасць паўдзельнічаць у праекце ў якасці рэкламадаўцы можна па нумарах: (80176) 75-38-41, (8029) 676-84-20 ці праз пошту reklama@rh.by.

Фота rmnt.net.

Фота rmnt.net.

Фота ru.depositphotos.com.

Фота ru.depositphotos.com.

Фота planetadsp.ru.

Фота planetadsp.ru.