Сярэдні заробак у чэрвені склаў 738,7 рубля. Рост у параўнанні з маем – амаль на 20,5 рубля. Намінальны заробак павялічваецца ўжо трэці месяц запар. Але гэты рост ідзе ў розных рэгіёнах нераўнамерна. Шаркаўшчынскі і Ушацкі раёны, якія знаходзіліся ад пачатку года ў хвасце зарплатнага рэйтынгу, – змаглі нарэшце пераламаць тэндэнцыю.
У топ раёнаў з самым высокім заробкам трапіў Астравецкі. Там у сярэднім плацяць амаль 675 рублёў.
Салігорскі раён па заробках абышоў нават Мінск
Самым “багатым” рэгіёнам па традыцыі стаў Салігорскі раён, які абышоў па дадзеным паказчыку нават Мінск. Нядрэнныя заробкі былі ў Дзяржынскім і Мінскім раёнах – прыкладна па 800 і 900 рублёў.
Таксама выгадна жыць у Рэчыцы, Смалявічах і Мазыр.
Дарэчы, калі ўлічыць статыстыку па абласных цэнтрах і гарадах абласнога падпарадкавання, то высокія зарплаты таксама былі ў Наваполацку, Жодзіне, Гродне, Брэсце і Гомелі. Там у чэрвені людзі атрымлівалі ад 700 да 800 з лішнім рублёў.
Топ-10 раёнаў з самымі высокімі заробкамі |
|
Раён |
Сярэдні заробак |
Салігорскі |
1065,1 |
Мінскі |
903,0 |
Дзяржынскі |
813,5 |
Рэчыцкі |
780,0 |
Смалявіцкі |
744,0 |
Мазырскі |
699,0 |
Нясвіжскі |
692,4 |
Лагойскі |
684,1 |
Астравецкі |
674,2 |
Светлагорскі |
670,1 |
Дзясятку раёнаў з нізкім заробкам узначальвае Лоеўскі раён
У дзясятцы раёнаў з самымі нізкімі заробкамі не аказалася ніводнага рэгіёну, дзе заробак дацягнуў хоць бы да 500 рублёў. Пры гэтым самая маленькая сярэдняя зарплата – ніжэй 460 рублёў – цяпер не ў Шаркаўшчыне, а ў Лоеве і ваколіцах. Хоць былы антылідар са спісу самых бедных раёнаў усё адно не выйшаў.
А вось сапраўдны поспех прадэманстраваў Ушацкі раён, які нават не патрапіў у рэйтынг найменшых заробкаў. У чэрвені там у сярэднім плацілі 503 рубля (у маі – каля 480). Праўда, сакрэт поспеху просты – статыстыка ўлічыла адпускныя, якія выплацілі работнікам.
Акрамя таго, антырэйтынг папоўнілі адразу некалькі навічкоў: Міёрскі, Шумілінскі, Глускі, Ельскі, Браслаўскі і Брагінскі раёны.
Топ-10 раёнаў з самымі нізкімі заробкамі |
|
Раён |
Сярэдні заробак |
Лоеўскі |
459,2 |
Шаркаўшчынскі |
471,1 |
Кармянскі |
471,3 |
Хоцімскі |
488,8 |
Міёрскі |
492,4 |
Шумілінскі |
492,7 |
Глускі |
496,2 |
Ельскі |
498,5 |
Браслаўскі |
498,8 |
Брагінскі |
499,0 |
“Наша Ніва” паводле finance.tut.by