Ад 1 ліпеня да 1 верасня па ініцятыве Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва на Вілейшчыне ладзіцца дабрачынная акцыя “Хутка ў школу”.
Акцыю праводзяць кожны год, каб дапамагчы малазабяспечаным сем’ям сабраць дзяцей у школу. У мінулыя гады вілейскія прадпраемствы актыўна падтрымлівалі гэтую ініцыятыву.
Па словах супрацоўнікаў Цэнтра, не павінен стаць выключэннем і гэты год. Пачатак пакладзены: пра акцыю паведамілі прадпрыемствам і арганізацыям горада і раёна. Некаторыя ўжо адгукнуліся на прапанову паўдзельнічаць. Сярод іх Вілейскі хлебазавод, дарожна-будаўнічае рамонтнае ўпраўленне №162, Вілейскі рамонтны завод, Упраўленне капітальнага будаўніцтва.
Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання прымае любыя школьныя прылады, партфелі, новы абутак, вопратку для школьнікаў.
Тэлефоны для даведак: (81771) 2-18-33, 2-26-28