Падчас гульні супраць мікашэвіцкага “Граніта”, якая адбудзецца 6 жніўня на гарадскім стадыёне, на футбольнае поле выбяжыць воўк.

Пра гэта паведаміла прэс-служба футбольнага клуба “Іслач”:

– Перад пачаткам матчу “Іслач” – “Граніт” на стадыёне вакол поля прабяжыць воўк. Не, не палохайцеся. Гэта сумесь сабакі і ваўка – самая блізкая парода сабакі да дзікіх звяроў. Яго завуць Майк. Гаспадар надзене на яго шалік “Іслачы”, і яны разам прабягуць адзін круг. Жывы талісман на нашай гульні! Хочаце на гэта паглядзець? Тады чакаем вас 6 жніўня!