Варыце, смажце, тушыце, запякайце, выпякайце… Апісанне працэсу і фота дасылайце нам.

У падзяку за вашы старанні вы будзеце чуць не толькі “дзякуй” ад блізкіх, але і зможаце атрымаць каштоўны прыз ад “Рэгіянальнай газеты” і гаспадара банкетнай залы “Глушэц”, якая знаходзіцца ў Маладзечне па Ларына, 2-а.

Для гэтага вам дастаткова стаць удзельнікам конкурсу – “Кулінарны сакваяжык”.

Падзяліцеся рэцэптам сваёй фірменнай стравы альбо страў з чытачамі. Дашліце іх на электронную пошту regionnews@rh.by, пажадана з фотаздымкамі. Таксама вы можаце дзяліцца сваімі сакрэтамі, як зрабіць страву смачнейшай, каб яе захацелася з’есці разам з талеркай.

Конкурс будзе доўжыцца да 29 верасня. Вынікі мы падвядзём у апошні дзень месяца – 30 верасня.

За свае старанні пераможца зможа пабыць з кампаніяй на дзесяць чалавек у банкетнай зале “Глушэц”. Вас чакае вячэра поўная весялосці, шчаслівых сяброўскіх успамінаў… Аздабляць яе будзе адна з самых любімых страў, якія гатуюць на прыродзе, – шашлыкі.

Новых кулінарных ідэй і ўдачы ў конкурсе.