Сабраць спецатрад з найнебяспечнейшых людзей планеты, яшчэ здольных на нешта добрае? Пра гэта адна з самых чаканых прэм’ер года, вытанчана-жудасная карціна па матывах коміксаў “Атрад самазабойцаў”.

Ураду патрэбны хтосьці, каб выканаць складаную задачу. Вырашаюць сабраць у каманду самых небяспечных зладзеяў і кінуць на заданне – нібы гэта іх адкупленне. Але выканальнікі не ведаюць, што пасля задання яны, хутчэй за ўсё, загінуць.

Слоган фільма – “Справядлівасць мае кепскі бок”. Гэта карціна створаная, каб шакаваць і заварожваць гледача адначасова. Акцёры ў фільме ўсе як на падбор, адны зоркі: Уіл Сміт, Джарэд Лета, Кара Дэлевінь. Марго Робі выконвае ролю Харлі – гэта шчаслівы білет для актрысы, і ў гэтым вобразе ад яе не адвесці вачэй.

Дадатковую асалоду гледачы атрымаюць ад фантастычнага музычнага суправаджэння і аператарскай працы. Фільм зусім не дзіцячы – браць з сабой тых, каму няма 16, не варта.

Фота kinopoisk.ru.

Фота kinopoisk.ru.

Кінатэатр “Радзіма” прапануе кітайска-ганконгскі праект “Дзе дракон?” Гэта сёлетняя прэм’ера мультфільма, якая асабліва будзе дарэчы аматарам астралогіі.

Некалі чароўны дракон жыў у міры з птушкай фенікс, але аднойчы злыя сілы закавалі дракона ў няволі. Вызваліць яго і вярнуць мір могуць толькі адважныя героі.

Таму маленькая Джанет  збіраецца ў поўнае небяспекі і прыгод падарожжа ў краіну, дзе жывуць знакі задыяка. Знакам пагражае надзвычайная пагроза: сілы зла задумалі наладзіць там свой парадак. Джанет знаходзіць новых сяброў – жывёл, якія прадстаўляюць розныя знакі задыяка.

Дзяўчынцы давядзецца знайсці выйсце, каб выратаваць свет ад небяспекі.

Не чакайце ад гэтай карціны галівудскай графікі – у ёй з гэтым усё нашмат прасцей. Але для азнаямлення з культурнай разнастайнасцю сучаснага кінематографа мультфільм можа стаць незвычайным унёскам. А маленькім дзецям ён можа па-сапраўднаму спадабацца.

Фота kinopoisk.ru.

Фота kinopoisk.ru.

Кіно Вілейкі

Кінатэатр “Мір” таксама запускае прэм’еры Атрад самазабойцаў і азіяцкі мультфільм Дзе дракон?.

Для больш спакойнага вечара лепш абраць рамантычную камедыю Да сустрэчы з табой пра гісторыю адносінаў дзяўчыны і маладога чалавека з інваліднасцю, якога яна даглядае.

Фота kinopoisk.ru.

Фота kinopoisk.ru.

Аматары жахаў ачуняюць пад кашмарныя кадры фільма з містычнай ноткай І гасне святло”.

Пра час і цану кінасеансаў глядзіце ў рубрыцы “Рэпертуары” на нашым сайце rh.by.