Летні лагер “Ратнік” пачынае працаваць на Вілейшчыне.

Па словах галоўнага спецыяліста Вілейскага аддзела адукацыі спорту і турызму Ірыны Пескавой, на базе аздараўленчага лагера “Лясная казка” ад 7 жніўня пачне працаваць лагер “Ратнік”. Запланаваныя дзве змены: першая – ад 7 да 15 жніўня, другая – ад 16 да 24 жніўня. Лагер разлічаны на вучняў, якія стаяць на розных відах уліку.