Унесены змены ў спісы гісторыка-культурных каштоўнасцей. Адпаведнае рашэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў ад 2 жніўня 2016 г. № 607.

Сатус і катэгорыя гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь нададзены 93 матэрыяльным аб’ектам (цэрквам, касцёлам, могілкам, курганам і г.д.) і 35 нематэрыльным праяўленням творчасці чалавека.

Напрыклад, у пералік увайшлі масленічная абрадавая гульня “Пахаванне дзеда” ў Гарадоцкім раёне і традыцыя вырабу валёнак у Мёрскім раёне Віцебскай вобласці, народная тэкстыльная традыцыя вёсцы Неглюбка і шэрагу населеных пунктаў Неглюбскага сельсавета Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці, творчасць майстра па вырабе музычных інструментаў Мар’яна Скрамблевіча з аграгарадка Адэльск Гродненскага раёна, Будслаўскі фэст у Мядзельскім раёне Мінскай вобласці.