Ад 2 жніўня ў дзіцячым цэнтры “Надзея” запусцілі чатыры міжнародныя праекты.
– Іх фінансуюць грамадскія арганізацыі Аўстрыі, Італіі, Ірландыі і Японіі, – распавяла Таццяна Майсак, вядучы спецыяліст Цэнтра па сувязях з грамадскасцю.
У рамках праектаў аздараўліваюць дзяцей з бацькамі са Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці, а таксама дзяцей з усёй Беларусі з захворваннямі крыві, лімфатычнай сістэмы і анкалагічнымі захворваннямі, дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі.
Ад 4 да 7 жніўня ў “Надзеі” знаходзяцца прадстаўнікі фонду “Дзяцям Чарнобыля” з аўстрыйскага горада Люстэнаў.