11-кілаграмовага сазана злавіў на падводным паляванні жыхар Астраўца Аляксей Пятровіч.

“Сустрэў гэтага беларускамоўнага сазана на глыбіні 2-х метраў. Стаяў пасярэдзіне ракі на дне пад лапухамі і, што самае цікавае, упоперак плыні, – расказвае рыбак. – На сёння – мой самы вялікі трафей”, – прызнаецца ён.