Малады пісьменнік атрымаў патрэбныя 850 рублёў ахвяраванняў на свой праект.

Калі электронную кнігу можна будзе прачытаць, аўтар адказаць пакуль не гатовы.

Уладзімір збіраў грошы на сваю ідэю праз платформу “Улей”, на якой кожны можа прапанаваць праект, пазначыць патрэбную суму для яго ўвасаблення і запрасіць дабраахвотнікаў ахвяраваць.

Уладзімір Садоўскі абраў галоўным героем “1813” Міхала Клеафаса Агінскага.

Кніга пакуль выйдзе толькі ў электронным варыянце.

Падрабязней пра “1813”, яе аўтра Уладзіміра Садоўскага і ўрывак кнігі чытайце ў артыкуле “Маладзечанскі замак зруйнавалі зомбі – чым вас здзівіць новая кніга пра Агінскага”.