Па інфармацыі намесніка начальніка Вілейскага РАУС Кацярыны Млечкі, два дарожна-транспартныя здарэнні за тыдзень адбыліся ў Вілейскім раёне пры ўдзеле казуль.

У нядзелю жывёла нечакана выскачыла на дарогу недалёка ад вёскі Вязынь. Такое ж здарэнне адбылося на мінулым тыдні.

У абодвух выпадках ахвяр няма. Пашкоджаны легкавыя аўтамабілі.

Казулі не пацярпелі.