Уяўляеце, колькі жаданняў можна загадаць?
Пік метэорнага патоку прыйдзецца на 12 жніўня. І будзе працягвацца дванаццаць дзён.
Калі вы хочаце зрабіць прыгожыя фотаздымкі, фатаграфуйце 18 жніўня, у час поўні.
Яркія знічкі ўтвараюцца ў выніку праходжання Зямлі праз арбіту 26-кіламетровай каметы Свіфта-Тутля. Драбнюткія часціцы распаду каметы ўразаюцца ў атмасферу Зямлі з хуткасцю каля 60 км/с. Будучы памерам з пясчынку, яны згараюць у зямной атмасферы, дорачы нам зорны дождж.
Як паглядзець зорны дождж?
- Праверце надвор’е: каб убачыць знічкі, вам патрэбна чыстае неба і вашы вочы.
- Выберыцеся з дому: знайдзіце мясцінку, як мага больш далёкую ад гарадскіх агнёў.
- Чакайце: вазьміце што-небудзь, на чым будзе зручна ляжаць або сядзець і рыхтуйцеся загадаць жаданне.