Аварыя здарылася каля 9:10 недалёка ад вёскі Журыхі.

Па словах намесніка начальніка Вілейскага РАУС Кацярыны Млечкі, раварыст не выканаў элементарныя правілы дарожнага руху. 53-гадовы мясцовы жыхар у час выезду з другараднай дарогі на галоўную не спыніўся на скрыжаванні і не саступіў дарогу аўтамабілю “Шэўрале Авеа”, які рухаўся па галоўнай дарозе справа.

У выніку адбылося сутыкненне.

Раварыст памёр ад атрыманых траўм на месцы здарэння.