Дзмітры перамог у вагавай катэгорыі да 56 кілаграмаў.
Як удакладняе sport.tut.by, Асанаў не лепшым чынам пачаў паядынак супраць дамініканца Гектара-Луіса Гарсіі-Мора, а ў першым раўндзе маладзечанца нават адправілі ў нокдаўн.
Пасля гэтага наш спартсмен пачаў баксіраваць больш актыўна і схіліў на свой бок сімпатыі двух з трох суддзяў.
Ліцэнзію на ўдзел у Алімпійскіх гульнях Асанаў атрымаў летась у кастрычніку на чэмпіянаце свету ў сталіцы Катара Дохе.
Дзмітры выступае ў вагавай катэгорыі 56 кілаграмаў. Першы яго бой адбыўся на Алімпіядзе 10 жніўня ў вячэрняй частцы праграмы.
Спартсмену 20 год. Ён бронзавы прызёр чэмпіянату свету-2015, сярэбраны прызёр Еўрапейскіх гульняў-2015. Дэбютант Алімпіяд.