Мінск прыняў рашэнне замяніць корпус рэактара энергаблока Беларускай АЭС, якая будуецца “Расатамам”.

Пра гэта журналістам паведаміў кіраўнік Мінэнерга Беларусі Уладзімір Патупчык.

“Ужо рашэнне прынята пра замену”, – сказаў ён, адказваючы на адпаведнае пытанне журналістаў.

Кажучы аб кошце замены абсталявання, міністр адзначыў, што гэта прадмет перамоваў з расійскім бокам, піша інфармацыйнае агенцтва БелТА.

Нагадаем, 25 ліпеня беларускія СМІ паведамілі, што 10 ліпеня падчас трэніровачнай пробнай устаноўкі корпуса рэактара 330-тонны агрэгат сарваўся і ўпаў з вышыні ад 2 да 4 метраў. Генпадрадчык будаўніцтва станцыі – расійская група кампаній “АБЭ” – паспяшаўся абвергнуць гэту інфармацыю, аднак Мінэнерга Беларусі прызнала, што на станцыі мела месца “няштатная сітуацыя”. “Няштатная сітуацыя адбылася на пляцоўцы захоўвання корпуса рэактара пры правядзенні такелажных работ па яго перамяшчэнні ў гарызантальнай плоскасці”, – гаварылася ў паведамленні Мінэнерга.

Інцыдэнт атрымаў шырокі грамадскі рэзананс у Беларусі і за мяжой.