Фотаздымак у рэдакцыю даслаў дырэктар Вілейскага дзяржаўнага каледжа Ігар Кіцікаў.
– Вясной дрэва таксама цвіло, аднак у спёку зялёныя яблыкі апалі, – адзначае мужчына. – А тыдні два таму, у канцы ліпеня, жонка заўважыла пупышкі. 9 жніўня яблыня зацвіла.
Фота Ігара Кіцікава.