08 жніўня ў возеры Мядзел патануў дайвер.

Раніцай ў 7:05 у Мядзельскую выратавальную станцыю патэлефанавала жанчына. Яна паведаміла, што яе муж прыблізна ў 4 гадзіны раніцы пайшоў займацца дайвінгам на возеры і не вярнуўся ў прызначаны час.

Брыгада выехала на месца. Цела 41-гадовага мясцовага жыхара знайшлі ў возеры.

 – Верагодна ў мужчыны стала дрэнна з сэрцам, – мяркуе начальнік выратавальнай станцыі Дзмітры Мялешка, – цела было на невялікай глыбіні: прыкладна 1,5 – 1,7 м.