Пакуль змешчаныя спісы па Гродзенскай і Мінскай абласцях. Мы выбралі акругі, што належаць нашаму рэгіёну, а таксама паглядзелі, хто з прадстаўнікоў нашага рэгіёну балатуецца за яго межамі.

Фота tammby.narod.ru.

Фота tammby.narod.ru.

Па Маладзечанскай гарадской акрузе №72 зарэгістраваныя:

Валынец Міхаіл Лявонцевіч, 1974 года нараджэння, вартаўнік філіяла Упраўлення вытворча-тэхналагічнай камплектацыі ААТ “Мінскпрамбуд”, беспартыйны, праз збор подпісаў выбаршчыкаў, жыхар Мінска.

Жыбуртовіч Віталь Раманавіч, 1979 года нараджэння, аператар станкоў з праграмным кіраваннем ЗАТ “Амкадор-Унікаб”, член Аб’яднанай грамадзянскай партыі, ад палітычнай партыі, жыхар Маладзечна.

Канановіч Людміла Мікалаеўна, 1966 года нараджэння, намеснік старшыні Маладзечанскага райвыканкама, беспартыйная, праз збор подпісаў і ад працоўнага калектыву, жыхарка Маладзечна.

Пясецкая Алена Уладзіміраўна, 1964 года нараджэння, намеснік дырэктара па якасці – начальнік вытворча-тэхналагічнай лабараторыі ААТ “Маладзечанскі камбінат хлебапрадуктаў”, беспартыйная, ад працоўнага калектыву, жыхарка Маладзечна.

Яхімовіч Алег Пятровіч, 1952 года нараджэння, член партыі БНФ, ад палітычнай партыі, жыхар Маладзечна.

Фота tuda-suda.by.

Фота tuda-suda.by.

Па Маладзечанскай сельскай акрузе №73 зарэгістраваныя:

Аноп Лідзія Іванаўна, 1971 года нараджэння, галоўны эканаміст сельскагаспадарчага унітарнага прадпрыемства “Хажоваагра-2009”, беспартыйная, праз збор подпісаў, жыве ў в. Адамавічы Маладзечанскага раёна.

Маркевіч Іван Станіслававіч, 1966 года нараджэння, кіраўнік справамі Мінаблвыканкама, беспартыйны, праз збор подпісаў выбаршчыкаў і ад працоўнага калектыву, жыхар Мінска.

Смаляк Уладзімір Якаўлевіч, 1946 года нараджэння, пенсіянер, член Аб’яднанай грамадзянскай партыі, ад палітычнай партыі, жыхар Мінска.

Фота fotobel.by.

Фота fotobel.by.

Па Вілейскай акрузе №74 зарэгістраваныя:

Балабанская Таццяна Леанідаўна, 1982 года нараджэння, гандлёвы агент ПГУП “ПрофіГандальПлюс”, член партыі БНФ, ад палітычнай партыі, жыхарка Маладзечна.

Жыбуль Наталля Пятроўна, 1975 года нараджэння, дырэктар ДУА “Вілейская гімназія №1 “Логас”, беспартыйная, праз збор подпісаў выбаршчыкаў і ад працоўных калектываў, жыхарка Вілейкі.

Келер Ганна Леанідаўна, 1974 года нараджэння, адвакат, медыятар, партнёр адвакацкага бюро “Адвакат Груп”, член Ліберальна-дэмакратычнай партыі, ад палітычнай партыі, жыхарка Мінска.

Супрановіч Ірына Аляксандраўна, 1973 года нараджэння, старшыня Крывасельскага сельвыканкама, член Камуністычнай партыі Беларусі, ад палітычнай партыі, аграгарадок Крывое Сяло Вілейскага раёна.

Ціханаў Максім Віктаравіч, 1990 года нараджэння, юрысконсульт ВГУП “МІГ-ЛТД”, беспартыйны, праз збор подпісаў выбаршчыкаў, жыхар Маладзечна.

Па Іўеўскай акрузе №54 (уваходзіць і Ашмянскі раён) зарэгістраваныя:

Бурачэўскі Міхаіл Уладзіміравіч, 1959 года нараджэння, пенсіянер, член партыі БНФ, ад палітычнай партыі, жыхар Ліды.

Давідовіч Ірына Бенедыктаўна, 1964, часова не працуе, член Аб’яднанай грамадзянскай партыі, ад палітычнай партыі, жыхарка Іўя.

Маркевіч Аляксандр Іванавіч, 1968 года нараджэння, камандзір вайсковай часці 2044, беспартыйны, праз збор подпісаў выбаршчыкаў і ад працоўнага калектыву, жыхар Смаргоні.

Рабкоўскі Дзмітры Іосіфавіч, 1978 года нараджэння, намеснік дырэктара па агульных пытаннях ТАА “ВышыняРэмБуд”, член Ліберальна-дэмакратычнай партыі, ад палітычнай партыі, жыхар Гродна.

Фота fotobel.by.

Фота fotobel.by.

Па Смаргонскай акрузе №59 зарэгістраваныя:

Вештард Ірына Зянонаўна, 1953 года нараджэння, старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнй партыі (Грамада), член Беларускай сацыял-дэмакратычнй партыі (Грамада), ад палітычнай партыі, жыхарка Смаргоні.

Кавалька Адам Дзмітрыевіч, 1958 года нараджэння, старшыня Астравецкага райвыканкама, беспартыйны, праз збор подпісаў выбаршчыкаў і ад працоўага калектыву, жыхар Астраўца.

Кучук Дзмітры Леанідавіч, 1974 года нараджэння, дырэктар ААТ “МС Заходняя”, член Беларускай партыі “Зялёныя”, ад палітычнай партыі, жыхар Мінска.

Лагвіновіч Іван Сяргеевіч, 1982 года нараджэння, станочнік дрэваапрацоўчых станкоў замежнага вытворчага унітарнага прадпрыемства “Косвік”, член партыі БНФ, ад палітычнай партыі, жыхар Маладзечна.

Уласевіч Мікалай Міхайлавіч, 1951 года нараджэння, пенсіянер, член Аб’яднанай грамадзянскай партыі, ад палітычнай партыі, аграгарадок Варняны, жыхар Астравецкага раёна.

Зарэгістраваныя за межамі нашага рэгіёну

Зарэгістраваныя таксама некалькі нашых землякоў у іншых акругах, за межамі нашага рэгіёну.

Лагвіновіч Вольга Леанідаўна, 1978 года нараджэння, жыхарка Маладзечна, член партыі БНФ ад палітычнай партыі зарэгістраваная ў Барысаўскай сельскай акрузе №63.

Крук Іван Фёдаравіч, 1944 года нараджэння, жыхар Астраўца, член Аб’яднанай грамадзянскай партыі ад палітычнай партыі зарэгістраваны ў Гродзенскай-Цэнтральнай акрузе №51.

Фота de-online.ru.

Фота de-online.ru.

Спісы кандыдатаў карацейшыя за спісы пададзеных на рэгістрацыю

Калі параўноўваць спісы зарэгістраваных кандыдатаў і спісы пададзеных на рэгістрацыю, то можна заўважыць, што да гэтага “прамежкавага фінішу” дайшлі не ўсе.

Не аказалася ў спісе зарэгістраваных па Маладзечанскай гарадской акрузе №72 Андрэя Душэўскага, члена ліберальна-дэмакратычнай партыі, жыхара вёскі Цюрлі Маладзечанскага раёна, Садоўскай Алесі Пятроўны, члена партыі левых “Справядлівы свет”, жыхаркі Маладзечна, Трывашкевіча Дзмітрыя Вячаслававіча, беспартыйнага, жыхара Маладзечна.

Па Маладзечанскай сельскай акрузе №73 не аказалася часова беспрацоўнага жыхара Бараўлянаў, беспартыйнага Пракаповіча Паўла Віктаравіча.

Па Вілейскай акрузе №74 не аказалася ў спісах зарэгістраваных кандыдатаў Барташэвіча Андрэя Вікенцевіча, беспартыйнага з Вілейкі.

Па Іўеўскай акрузе №54 ў спісах зарэгістраваных не было беспартыйнага ашмянца Мядзвецкага Сяргея Тадэвушавіча.

Па Смаргонскай акрузе №59 спісы пададзеных прэтэндэнтаў і зарэгістраваных супадаюць.