Кіраўнік Мінскага планетарыя Аляксандр Мікуліч даў некалькі парад, як правільна назіраць незвычайную з’яву.

  • Лепш за ўсё назіраць зоркапад за горадам удалечыні ад святла ліхтароў, у мясцовасці з дастаткова адкрытым даляглядам.
  • Позіркі і фотакамеры накіруйце не на саму крыніцу метэораў, а напрыклад, да сузор’я Цяфей або Лебедзь.
  •  Пажадана, каб месяц не трапляў у поле зроку, інакш слабых метэораў не пабачыце. 12 жніўня месяц заходзіць за далягляд прыкладна апоўначы, і позняй ноччу гэты яркі ліхтарык у небе перашкаджаць назіранням не будзе.
  • Няўзброеным вокам сузіраць метэоры лепш напаўлежачы. Зоркапад будзе рассыпацца над галавой.
  • Максімум камфорту на адкрытым паветры забяспечыць цёплы дыванок, шэзлонг. Цёплае адзенне і зручны спартыўны абутак спатрэбяцца халоднай ноччу ў палявых умовах, таму паклапаціцеся пра іх загадзя.
  • Фатаграфаваць метэоры лепш у рэжыме серыйнай здымкі, на доўгіх вытрымках ад 10-30 секунд, з высокім ISO і з шырокавугольным аб’ектывам.
  • Назіранні магчымыя толькі пры бясхмарным надвор’і.