Ад 1 жніўня ў бальніцах рэгіёна пачалі працаваць 89 дактароў. З кожным годам іх колькасць большае.

У 2014 годзе маладых спецыялістаў прыйшло 72, праз год на аднаго болей. Цяпер іх пабольшала на 16 чалавек.

А вось колькасць маладых спецыялістаў з сярэдняй медыцынскай адукацыяй меншае. У 2014 годзе прыступілі да працы 140 работнікаў, праз год 125, сёлета на 17 спецыялістаў менш.

Зменшылася і колькасць вакансій у бальніцах і паліклініках рэгіёна.

Па-ранейшаму ў рэгіёне не хапае тэрапеўтаў. Яны патрэбныя на Смаргоншчыне, Маладзечаншчыне. Патрэбны і дактары вузкай спецыяльнасці. 

На Ашмяншчыне не хапае доктара лабараторнай дыягностыкі і доктара ультрагукавой дыягностыкі, на Мядзельшчыне – фізіятэрапеўта і рэабілітолага. У Валожынскім раёне патрэбны оталарынголаг, педыятр у Івянецкую бальніцу, доктар лабараторнай дыягностыкі і рэабілітолаг. У Маладзечанскім раёне неабходныя дактары хуткай медыцынскай дапамогі і дактары агульнай практыкі.

А вось Астравец вызначыўся тым, што штам у бальніцах цалкам укамплектаваны.

Спецыялісты з сярэдняй адукацыяй і інтэрны, якія пачалі працаваць у рэгіёне

Раён

Колькасць спецыялістаў з сярэдняй медыцынскай адукацыяй

Колькаць інтэрнаў

Астравецкі

22 медсястры

3 па спецыяльнасці “тэрапія”

Ашмянскі

фельчар

3 інтэрны:

  • 2 па спецыяльнасці “участковы тэрапеўт”
  • 1 па спецыяльнасці “хірургія”

Валожынскі

13 медыцынскіх работнікаў:

  • 4 фельчары
  • 7 медсясцёр
  • 1 зубны фельчар
  • 1 тэхнік-масажыст

Вілейскі

17 медыцынскіх работнікаў:

  • 7 медсясцёр
  • 10 фельчараў

1 па спецыяльнасці “стаматалогія”

Маладзечанскі

26 медыцынскіх работнікаў:

  • 10 па спецыяльнасці “Лячэбная справа”
  • 16 па спецыяльнасці “Сястрынская справа”

41 інтэрн:

  • 6 па спецыяльнасці “промневая дыягностыка”
  • Па 5-ць інтэрнаў па спецыяльнасцях: “педыятрыя”, “акушэрства і гінекалогія”
  • Па 3-ы інтэрны па спецыяльнасцях: “тэрапія”, “анестэзіялогія-рэаніматалогія”, “неўралогія”, “оталарынгалогія”, “клінічная лабараторная дыягностыка”
  • 2 па спецыяльнасці “агульная лячэбная практыка”, “хуткая медыцынская дапамога”
  • Па 1-ым інтэрне па спецыяльнасцях: “хірургія”, “стаматалогія”, “дэрматалогія-венералогія”, “інфекцыйныя хваробы”, “фтызіятрыя”, “афтальмалогія”

Мядзельскі

21 медыцынскі работнік:

  • 11 медсясцёр
  • 8 фельчараў
  • 1 тэхнік-масажыст
  • 1 фельчар-лабарант

6 інтэрнаў

Смаргонскі

8 медыцынскіх работнікаў:

  • 3 фельчары
  • 4 медсястры
  • 1 фельчар-лабарант

14 інтэрнаў:

  • 5 па спецыяльнасці “тэрапія”
  • 2 па спецыяльнасці “доктар агульнай практыкі”
  • Па 1-ым інтэрне па спецыяльнасці “педыятрыя”, “стаматалогія”, “хірургія”, “анестэзіялогія”, “невралогія”, “клінічная лабараторная дыягностыка”