У спісе ёсць аб’екты нашага рэгіёну.
- магіла паўстанцаў 1863 года ў вёсцы Плябань на Маладзечаншчыне.
- хата Максіма Танка, а таксама стайня і лядоўня ў Мядзельскім раёне.
- касцёл Святых Касьмы і Даміяна, касцёл Узнясення Святога Крыжа і касцёл Святога Георгія на Астравеччыне.
- У Ашмянскім раёне гэты статус набылі царква Святога Вялікамучаніка Георгія Пераможцы, касцёл Святога Міхаіла Архангела і помнік Францішку Багушэвічу.
- На Смаргоншчыне гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі сталі капліца ў вёсцы Аленец, фамільнае пахаванне Ходзькаў у Войстаме, царква Іконы Божай Маці “Усіх смуткуючых радасць” у Кеўлах і царква Пакрава Прасвятой Багародзіцы ў Міхневічах.