Каля 18:20 была аварыя ў чацвер, 11 жніўня.

ДТЗ са смяротным зыходам адбылося на дарозе Ашмяны – Андажава.

57-гадовы ашмянец выехаў на аўтамабілі “Сітраен С-5” на сустрэчную паласу руху. Там ён сутыкнуўся з “ВАЗ”. 

У салоне “Нівы” быў кіроўца і пасажыр. Яны атрымалі адносна лёгкія траўмы. У кіроўцы пералом ключыцы, у пасажыра пералом носа і пабіты каленны сустаў. Пасля таго, як ім аказалі медыцынскую дапамогу, пацярпелых адпусцілі дамоў.

Ад удару “Сітраен” адкінула ў кювет, дзе легкавушка перакулілася. Кіроўца загінуў на месцы. 

Стаж кіравання ў загінулага – 25 год. Рамянём бяспекі ён прышпілены не быў.

Gaigrodno.by.