Пра гэта паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметцэнтра Дзмітры Рабаў.

У аўторак, 16 жніўня, ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі Беларусі кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Тэмпература паветра ноччу + 7 … + 13°С, днём + 14 … + 19°С, па поўдні да +22°С.

У сераду і чацвер, 17 і 18 жніўня, на большай частцы краіны кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Тэмпература паветра ноччу + 6 … + 13°С, днём + 16 … + 23°С, па Гомельскай вобласці да +25°С.

З пятніцы, 19 жніўня, з ростам атмасфернага ціску дажджоў стане менш, паўночны вецер зменіць паўднёвы, і пачне расці тэмпература паветра. У пятніцу месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Тэмпература ноччу + 8 … + 15°С, днём + 20 … + 27°С, па паўднёвым усходзе да +29 ° С.

Выходныя чакаюцца па-летняму гарачымі: ноччу + 12 … + 19°С, днём + 25 … + 32°С.

Месцамі, пераважна па захадзе, чакаюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы.

“Наша ніва” паводле news.tut.by.