Даражэй за ўсё давядзецца заплаціць за карыстанне камплектам падручнікаў для шостага класа: 14 рублёў 04 капейкі. Менш астатніх заплацяць бацькі вучняў 3 класа – 5,50.

У асноўным падручнікі падаражэлі. Але больш за ўсё выраслі ў кошце камплекты для 2, 5 і 6-х класаў. Так, напрыклад, калі ў мінулым навучальным годзе камплект падручнікаў для другога класа каштаваў 76 тысяч недамінаваных рублёў, то ў цяперашнім па старых цэнах камплект абыдзецца ўжо ў 154 тысячы.

Не змяніўся толькі кошт падручнікаў для 9-га класа.

Кошт школьных падручнікаў у 2016/2017 навучальным годзе

Клас Кошт камплекта, рублёў Плата за карыстанне, рублёў
1              11,23                 5,61
2              15,40                 7,70
3              11                 5,50
4              13,38                 6,69
5              21,51                10,76
6              28,09                14,04
7              16,24                 8,12
8              17,39                 8,70
9              16,03                 8,01
10              22,92                11,46
11              23,97                11,98

Дзецям са шматдзетных сем’яў у адпаведнасці з законам прадугледжана 50-працэнтная зніжка.

Школьнікам з сацыяльна неабароненых сем’яў падручнікі выдадуць бясплатна. На гэтую льготу могуць разлічваць вучні з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця, дзеці-інваліды, сіроты, а таксама вучні, бацькі якіх атрымліваюць матэрыяльную дапамогу на дзяцей старэйшых за тры гады.

Заплаціць за карыстанне падручнікамі неабходна да 1 кастрычніка бягучага навучальнага года.