Нашы чытачы звярнуліся з просьбай праверць інфармацую аб тым, што ў Маладзечне на станцыі хуткай дапамогі працуюць чатыры машыны.

17 жніўня мы патэлефанавалі ў дыпетчарскую станцыі хуткай дапамогі. Там інфармацыю не пацвердзілі.

Па словах дыспетчара, хворых горада і раёна абслугоўваюць 10 машын хуткай дапамогі. Хаця і гэтай колькасці мала. На насельніцтва Маладзечна і Маладзечанскага раёна, паведамілі ў дыспетчарскай, неабходна 11,5 машын.