Агнястрэльную зброю і боепрыпасы канфіскавалі на мытнай мяжы.

Ашмянскай мытняй распачата крымінальная справа па факце замаху на незаконннае перамяшчэнне праз мытную мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза агнястрэльнай зброі і боепрыпасаў.

Падчас правядзення мытнага кантролю аўтамабіля ў пункце пропуску “Каменны Лог” ашмянскія мытнікі знайшлі ў асабістых рэчах кіроўцы, грамадзяніна Расійскай Федэрацыі, агнястрэльную зброю і боепрыпасы, якія падлягаюць абавязковаму пісьмоваму дэклараванню.

Па выніках балістычнай экспертызы высветлілася, што расіянін перавозіў паляўнічы самазарадны карабін мадэлі “Вепр-223” , паляўнічы гладкаствольны самазарадны карабін мадэлі “Сайга-410К-01”, пісталет мадэлі “MP-80-13T” №0933102860, а таксама 53 патроны.