Хлопчык без бацькоўскага нагляду выбег на праезную частку, дзе цудам не апынуўся пад коламі аўтамабіля. Ён нават не ўсведамляў, што ставіць сваё жыццё пад сур’ёзную небяспеку, і невядома, дзе ў той момант знаходзіліся яго бацькі.

Дзяржаўтаінспекцыя заклікае дарослых не пакідаць сваіх дзяцей без нагляду. Рскажыце пра тое, якую пагрозу нясе дарога для жыцця і здароўя. Забароніце дзецям гуляць на праезнай часткі і побач з ёй, растлумачце, што пераходзіць дарогу неабходна толькі па пешаходных пераходах. Памятаеце, што будучыня вашых дзяцей залежыць ад вас.

Gaigrodno.by.