Маладзечанскі аддзел транспартнай міліцыі 18-19 жніўня правядзе мерапрыемства “Прыгарадны цягнік”, а ад 22 да 31 жніўня – мерапрыемства “Пасажыр”.

Іх мэта – бяспека пасажыраў, прыпыненне дзейнасці парушальнікаў, затрыманне асоб у нецвярозым стане і тых, хто знаходзіцца ў вышуку.

Каб не стаць ахвярай злачынства ў цягніку ці на станцыі, неабходна захоўваць маёмасць пры сабе, не распіваць спіртныя напоі.

Пра злачынствы і правапарушэнні ў цягніках паведамляйце па тэлефонах (1776) 770986, 742416 або па нумары 102.