Кіроўца грузавіка – мужчына 1966 года нараджэння. Кіруючы фургонам “ГАЗ”, ён абганяў аўтагрэйдар. Пасля завяршэння манеўру мужчына не справіўся з кіраваннем.

Аўтамабіль з’ехаў у кювет і перакуліўся на правы бок. Ад удару пасажыр у фургоне загінуў на месцы.

На борце аўтамабіля знаходзілася 12 чалавек. Рамяні бяспекі ў кузаве адсутнічалі.

Кіроўцу стала дрэнна пасля здарэння. Аднак медыкі агледзелі яго і адпусцілі. Больш ніхто з пасажыраў не пацярпеў.