15 жніўня на польскіх вайсковых могілках урачыста адкрылі мемарыяльную дошку.

На ёй пазначаны прозвішчы 67 жаўнераў Войска Польскага, якія загінулі ў наваколлях Вілейкі падчас савецка-польскай вайны 1919-20 гадоў і пахаваны на гэтых могілках.

Імёны атрымалася высветліць дзякуючы намаганням польскага гісторыка і дыпламата Адама Качынскага.

Сябры Таварыства аховы помнікаў замовілі выраб дошкі і ўмацавалі яе на абеліску пасярод вайсковых могілак.

Ва ўрачыстасці ўдзельнічалі прадстаўнікі Амбасады Рэспублікі Польшча ў Беларусі і мясцовыя жыхары.

Пра гэта распавёў старшыня Таварыства Аховы помнікаў Дзяніс Канецкі.