Супрацоўнікі бібліятэкі ў Вілейцы аб’явілі два конкурсы на лета.
Конкурс летняга чытання традыцыйны. Сёлета ён называецца “Пад ветразем дзяцінства”. У пачатку лета ўдзельнікі атрымалі буклеты з рэбусамі, крыжаванкамі і пытаннямі па літаратуры.
Конкурс на любімую цацку бібліятэкары ладзяць упершыню. На свяце, запланаваным на пачатак верасня, маленькія чытачы творча прадставяць свае цацкі, звязаныя з нейкім мастацкім творам.
Пра гэта распавяла загадчыца аддзела па працы з дзецьмі Святлана Таміліна.