Пра гэта паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітры Рабаў.
У аўторак ноччу па захадзе і паўднёвым усходзе краіны, а днём на большай частцы рэспублікі кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман.
У сераду месцамі кароткачасовыя дажджы, ноччу і раніцай слабы туман.
– Пачынаючы з чацвярга ачаг высокага атмасфернага ціску з Заходняй Еўропы адсуне дажджы і навальніцы за тэрыторыю краіны, і да канца тыдня ўсталюецца сухое надвор’е, – паведаміў Рабаў.
У выходныя краіна без ападкаў, ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман.
Дзень |
Тэмпература паветра днём |
Тэмпература паветра ноччу |
23 жніўня |
ад +18 да +24, па паўднёвым усходзе ад +25 да +30 |
ад +10 да +17 |
24 жніўня |
ад +20 да +26 |
ад +10 да +16, па паўднёвым усходзе да +18 |
25 жніўня |
ад +21 да +27 |
ад +8 да +13 |
26 жніўня |
ад +23 да +28 |
ад +8 да +15 |
27, 28 жніўня |
ад +24 да +29, па поўдні ад +30 да +32 |
ад +10 да +17 |
“Наша Ніва” паводле БелаПАН