Крымінальная гісторыя здарылася ў вёсцы Байбы Смаргонскага раёна.
26-гадовы малады чалавек скраў аўтамабіль CHRYSLER DODGE CARAVAN.
За некаторы час да свайго ўчынка, ён выкраў у ўладальніцы, 46-гадовай жанчыны, ключы ад машыны.
Ноччу прыйшоў да дома, дзе стаяў транспартны сродак, без праблем завёў і з’ехаў на ім. Зламыснік паехаў у Астравец, дзе і быў затрыманы.
Крымінальная справа ўзбуджаная па артыкуле “Угон”, нячысты на руку грамадзянін можа пазбавіцца волі на тэрмін да сямі гадоў.