Арганная культура прыйшла на беларускія землі ў 13 стагоддзі разам з прыняццем Міндоўгам каталіцтва. Аднак вынішчальная палітыка Расійскай імперыі, а пасля і Савецкага Саюзу прывяла да заняпаду каталіцкай музычнай культуры. Сённяшні яе стан – толькі цьмяны адбітак былых дасягненняў.

У сучаснай Беларусі каля ста арганаў, але большасць з іх маўчыць. Пры гэтым кожны інструмент мае сваю ўнікальную гісторыю. Наш першы пункт – касцёл Святога Мікалая ў Геранёнах. Пасля накіруемся ў Старыя Васілішкі, дзе пад гукі мясцовых арганаў вырас наш зямляк, польскі музыка Чэслаў Немэн.

Затым нашым апошнім пунктам стане Краснае пад Маладзечнам, дзе мы сустрэнемся з расійскім арганным майстрам Дзмітрыем Лотавым, які дае другое жыццё нашым арганам.

Урывак пра красненскі арган на адзнацы 7:43. На адрэзку 12:22 з вядучай размаўляе выхадзец з Вішнева.