Самай скандальнай скульптуры Маладзечна спаўняецца пяць гадоў.

Фотаздымкі зробленыя 22 жніўня 2011 года, калі скульптуру двух закаханых толькі ўсталёўвалі ў фантане на Цэнтральнай плошчы.

Памятаеце, якія гарачыя дыскусіі разварочваліся вакол гэтай скульптурнай кампазіцыі скульптара Уладзіміра Жбанава і архітэктара Марата Гроднікава? 

Тады, пяць гадоў таму, некаторыя жыхары нават збіралі подпісы супраць арыгінальнага тварэння, палічыўшы яго залішне адкрытым і нават непрыстойна-эратычным.

Але скульптура ўсё ж прыжылася, упрыгожыўшы сабой цэнтр горада. І колькасць фотаздымкаў, якія былі зробленыя каля гэтага фантана за пяць гадоў, мяркуем, падлічыць немагчыма. 

Прапаноўваем проста ўзгадаць, як гэта было.