Сёлетні Фестываль культур у Ракаве адбудзецца 27 жніўня. З прыемных сюрпрызаў – выступ гурта “Рэха” і Андруся Такінданга.
Акрамя гэтага ў праграме выступ гуртоў з Польшчы і Беларусі, прэзентацыя польскай і беларускай кухні, выставы артыстаў і кірмаш рамесных вырабаў.
Мэта фестывалю ў Ракаве – прэзентацыя польскай і беларускай культур.
У міжваенны перыяд побач з Ракавам праходзіла польска-савецкая мяжа. Мястэчка апісаў Сяргей Пясецкі ў кнізе “Каханак Вялікай Мядзведзіцы”.
Падчас Фестывалю будуць прадстаўленыя тэатралізаваныя сцэнкі па матывах прозы Пясецкага.
Можна будзе таксама прайcці апісанай пісьменнікам дарогай кантрабандыстаў і паўдзельнічаць у пошуках схаваных скарбаў.