Паводле яго слоў, сёлета падзенні з пятага месца падняліся да трэцяга пасля ДТЗ і ўтапленняў. Ломаць адзначыў, што смяротнасць ад апошніх двух прычын знізілась дзякуючы добрай міжведамаснай прафілактычнай працы МУС, МНС, Мінадукацыі, а таксама Асвода.

У той жа час статыстыка падзенняў практычна не змянілася: летась загінулі 16 дзяцей, сёлета за шэсць месяцаў – 8.

– Казаць пра гэта і праводзіць нейкую прафілактыку проста неабходна, – лічыць спецыяліст. – Калі вы звярнулі ўвагу на апошнія жыроўкі, то на іх абароце ўжо і камунальнікі пішуць пра небяспеку адкрытых вокнаў.

Акрамя таго, Ломаць падкрэсліў, што з вышыні падаюць не толькі маленькія дзеці, але і падлеткі – у асноўным з дахаў. Ён адзначыў даступнасць і адкрытасць для іх гарышчаў і тэхнічных паверхаў, адкуль ёсць выхад вонкі, і звярнуў увагу на небяспеку такіх навамодных экстрэмальных падлеткавых захапленняў, як руфінг (лажанне па дахах) і білдырынг (лажанне па сценах вышынных будынкаў).

У цэлым дзіцячая смяротнасць ад траўмаў у параўнанні з 2010 годам знізілася з 20 да 8,8 выпадку на 100 тысяч. Спецыяліст паведаміў, што за першае паўгоддзе 2016 года загінула 77 дзяцей, за такі ж перыяд мінулага – 84 дзіцяці. Аднак, на яго думку, гэта ўсё роўна вялікія лічбы, і лета з’яўляецца самым траўманебяспечным для дзяцей перыядам.

“Наша Ніва” паводле .