Арганізатары запрашаюць правесці апошнія выхадныя лета ў кампаніі з рамантычным спеваком.
Пачатак мерапрыемства а 21-ай гадзіне. Прыехаць можна раней, а з’ехаць – у нядзелю ўдзень.
У праграме:
- адпачынак на прыродзе
- танцы, спевы ля вогнішча
- рыбалка
- экскурсія па навакольных мястэчках
Як сказаў Зміцер Вайцюшкевіч, для ўік-энду ў “Шаблях” ён падрыхтаваў адмысловую музычную праграму:
“Будзе канцэрт, які так і называецца – „Развітанне з летам“. А таксама будуць новыя песні з альбома, над якім я цяпер працую, на вершы Уладзіміра Някляева.”
Як адзначыў музыка, ні ён, ні арганізатары не чакаюць занадта вялікай колькасці гасцей. Таму ёсць падставы меркаваць, што не будзе і вялікай колькасці супрацоўнікаў міліцыі, як тое здаралася на некаторых сёлетніх фестывалях:
“З выступоўцаў буду я адзін, прысутных – да ста чалавек. Думаю, што будзе назіраць за ўсім участковы міліцыянер. Усё ж адзін Зміцер Вайцюшкевіч ніякай небяспекі не нясе”.