У польскім горадзе Шчырк 29 жніўня ў рамках Першынства свету па безэкіпіравальнаму паўэрліфцінгу сярод юнакоў і дзяўчат выступяць ашмянцы.

Ашмяншчыну прадставяць Крысціна Шлыковіч, пераможца першынства Еўропы, неаднаразовы прызёр першынстваў свету і Еўропы, майстар спорта. Яна выступіць у вагавай катэгорыі да 52 кілаграмаў.

А таксама Альберт Станкевіч, бронзавы прызёр першынства Еўропы па экіпаравальным паўэрліфцінгу. Альберт выступіць у вагавай катэгорыі да 53 кілаграмаў.

Анлайн-трансляцыя можна будзе пабачыць на сайце goodlift.info. Трансляцыя пачнецца ў 15.00.