Калектыў каледжа заняў трэцяе месца сярод устаноў рэспублікі ў намінацыі «Лепшы аб’ект грамадскага харчавання пры установе сярэдняй спецыяльнай адукацыi».

Але супрацоўнікі каледжа на чале з дырэктарам Ігарам Кіцікавым не спыняюцца. Калектыў паляпшае матэрыяльна-тэхнічную базу.

У жніўні адрамантавалі сталовую і дапаможныя памяшканні, замянілі вокны, дзверы, паклалі плітку на сцены і падлогу.

Абноўленая сталовая і кафэ каледжа сустрэнуць сваіх наведвальнікаў у навучальным годзе.