За час знаходжання пашчасціла патрапіць да лепшага неўролага ў Львове Алесі Дварняк.
З першага погляду на Сашаньку яна сказала, што ў яе ўскоснае ДЦП і адправіла нас на магнітна-рэзанансную тамаграфію ў новай клініцы.
Прайшлі МРТ і аказалася, што ў Сашанькі пасярод двух паўшар’яў галаўнога мозгу ёсць лішняе шэрае рэчыва. Вось яно і тармозіць развіццё. У дзетак з ДЦП, наадварот, не хапае гэтага рэчыва. У Сашкі яно прыроджанае. Але калі б нашы дактары зрабілі МРТ хоць бы раз, усяго гэтага можна было пазбегнуць. Зараз гэта рэчыва ўжо як бы прыжылося ў галаве, але яно невялікае і таму найноўшымі лекамі спрабуем яго паменшыць.
У Сашкі станоўчая дынаміка ў развіцці, таму патрэбны час, своечасовае лячэнне і лекі. На дабрачынным аўкцыёне “МаеСэнс” нам пашчасціла: тры ўпакоўкі цэрэбрэкурына аплаціў Інакенцій (кошт 10 ампул – 280 долараў). На астатнія сабраныя грошы купілі касцюм “спіраль” для заняткаў з дзецьмі з ДЦП і яшчэ лекі на 180 долараў.
Пасля першых двух курсаў церэбрэкурына, дачка стала зусім іншым дзіцём: парухавела, усё ёй цікава, яна развіваецца на вачах. Але рэабілітацыя і лячэнне таксама вельмі неабходныя. Усё трэба рабіць разам, нельга спыняцца ні на хвіліну.
Ёсць вельмі добрая станоўчая дынаміка
Кожны поспех дачкі – гэта радасць і шчасце для нас. Мы прайшлі сем курсаў лячэння ў клініцы ў Трускаўцы, двойчы выкарыстоўвалі метад дэльфінатэрапіі. Карысталіся метадамі нетрадыцыйнай медыцыны, праходзім дарагое медыкаментознае лячэнне. І ўсё гэта разам дае вельмі добрую станоўчую дынаміку.
Саша навучылася сама есці, стаяць ля поручняў хоць нядоўга, але ўпэўнена.
Садзіцца і сядзець без падтрымкі, поўзаць сваім метадам – на лакцях. Локці ўсе сінія ўжо – сэрца сціскаецца, калі ўсё гэта бачыш. Але Сашка ўсё роўна, нягледзячы на боль, можа пакуль перасоўвацца па падлозе такім метадам.
У плане псіхаматорнага развіцця скачок наперад вельмі вялікі: ведае ўсё па малюначках, усе колеры, разумее, што ёй гаворыш. Любіць ляпіць. Мы з ёй сталі займацца ў карэкцыйным центры. Дачка вельмі старанная, спрабуе зрабіць усё, што ёй кажа лагапед, хоць ручкі з-за парушэнняў каардынацыі часам і не слухаюцца. Ёсць, вядома, вялікія складанасці з ножкамі, асабліва са ступнямі. Сашанька навучылася казаць словы “ма-ма”, “ам-ам”, “баба” і “ваба”.
У лістападзе зноў неабходна прайсці курс рэабілітацыі ў клініцы ў Трускаўцы. Трэба сабраць 2650 долараў ЗША.
Як можна дапамагчы
Рэквізіты дабрачыннага рахунку ў цэнтры банкаўскіх паслуг № 619 ААТ “ААБ “Беларусбанк” г. Мядзел, вул. Набярэжная, д. 4, УНП 600198997, МФО 153001769
– беларускія рублі – транзітны рахунак №3819382190343 на дабрачынны рахунак №000009 у цэнтры банкаўскіх паслуг № 619, бестэрміновы;
– расійскія рублі – транзітны рахунак №3819382108410 на дабрачынны рахунак № 000005 у цэнтры банкаўскіх паслуг №619, бестэрміновы;
– долары ЗША – транзітны рахунак №3819382108410 на дабрачынны рахунак № 000025 у цэнтры банкаўскіх паслуг № 619, бестэрміновы;
– еўра – транзітны рахунак №3819382108410 на дабрачынны рахунак №000002 у цэнтры банкаўскіх паслуг №619, бестэрміновы.
Назначэнне плацяжу: Мацкевіч Наталля Рыгораўна, на лячэнне і рэабілітацыю дачкі Якушэнка Аляксандры Паўлаўны.
Адрас для паштовага перавода: 222395, Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць, Мядзельскі раён, к. п. Нарач, вул. Кастрычніцкая, д. 33. кв.32, Мацкевіч Наталлі Рыгораўне. Назначэнне плацяжу: на лячэнне і рэабілітацыю дзіцяці Якушэнка Аляксандры Паўлаўны згодна з выпісаным эпікрызам №21777/573 і пасведчаннем серыі 09 №0431282.
Картка Беларусбанка 4255200037125143 да 11.17;
карт-рахунак 637000489.
PAYPal: anelamackiewich@gmail.com
EasyPay: 00344176
Кантакты: 8 (01797) 25-1-92 – хатні тэлефон, +37529 256-75-32 – Наталля, мама Сашы