Шукаюць мужчыну, які знік з кемпінгу на Вілейскім вадасховішчы.
Адзін з адпачываючых кемпінгу знік на суткі.
Сведкі кажуць, што бачылі, як мужчына купаўся ў вадасховішчы.
На месца выехалі выратавальнікі і супрацоўнікі міліцыі. Цяпер яны праводзяць пошукавыя мерапрыемствы.
Больш дакладная інфармацыя пра здарэнне будзе заўтра.
Пра гэта паведамілі ў Вілейскай выратавальнай станцыі.