Маладзечанскі кінатэатр  распачынае пракат жахаў Не дыхай. Злодзеі забіраюцца ў дом да самотнага сляпога старога мужчыны. Яны спадзяюцца, што чуткі аб схаваным у доме багацці апынуцца праўдай. 

Здавалася б, што можа быць прасцей, чым абрабаваць нямоглага чалавека. Але злодзеі вельмі моцна памыляююца, і той, каго яны хацелі пакрыўдзіць, сам становіцца крыўдзіцелем. Тайна, якую захоўвае дзядок, значна страшней, чым пенсійныя зберажэнні.

Ад гэтага фільма вам будзе страшна нават дыхаць, таму што “кожны ўздых можа стаць апошнім”.

Фота film.ru.

Фота film.ru.

Кіно Вілейкі і Маладзечна

Кінатэатр “Мір” і “Радзіма” радуюць гледачоў у апошнія дні лета мегапазітыўнай і адной з самых чаканых сёлетніх прэм’ер – мультфільмам Тайнае жыццё хатніх жывёл.

Пра тое, што вашы гадаванцы не сядзяць у чаканні ля ганка, пакуль гаспадары займаюцца сваімі справамі, а вядуць багатае жыццё, і ідзе гаворка ў карціне.

 Гэты мультфільм проста перапоўнены гумарам і жартамі. Гэтая самая вясёлая прыгода для ўсёй сям’і, якой вы можаце сабе падараваць на выхадныя. Карцінка неверагодна дакладная і яркая, а персанажы такія, што запомняцца сваёй адметнасцю.

У адрозненні ад сёлетняй анімацыйнай відавочнай прэтэндэнткі на “Оскар” “Звераполіс”, тут не будзе сацыяльных ці ідэйных надбудоў.

Задача гэтага мультфільма – зрабіць самы расслабляючы масаж вашай весялосці і пачуццю гумару. Пасля кінасенса вы выйдзеце, як з гумарыстычнага спа-салона.

Фота youtube.com.

Фота youtube.com.

Баланс паміж трылерам, баевіком і камедыяй спрабавалі ўвасобіць стваральнікі расійскага фільма Начныя вартаўнікі.

Ідэя карціны заключаецца ў тым, што калі мы не сутыкаліся з ведьмамі, вампірамі і іншай нечысцю, то толькі дзякуючы выбітнай працы аддзела па нагляду за прадстаўнікамі альтэрнатыўнага жыцця.

Фота youtube.com.

Фота youtube.com.

Камедыйная драма Хлопцы са стваламі амерыканскай вытворчасці – толькі для гледачоў ад 18 год. Яна распавядае гісторыю сяброў, якім удалося выбіць у Пентагоне кантракт на 300 мільёнаў долараў на пастаўку зброі.

Пікантнасць фільма ў тым, што ён заснаваны на рэальных падзеях.

Фота kinogo.kz.

Фота kinogo.kz.

Ракаўскі фэст

Прыгажосць і багацце буларускай культуры вас чакаюць на фестывалі культур у Ракаве. 

Ён пройдзе ў суботу, 27 жніўня. 

Фота racyja.com.

Фота racyja.com.