Удакладняе здарэнне дзяржаўтаінспектар Маладзечанскай ДАІ Сяргей Бартош.

26 жніўня ў 19:50 жыхар Маладзечна 1963 года нараджэння, кіруючы аўтамабілем “Мазда”, выязджаў са стаянкі магазіна “Алмі” на вуліцы Тамары Дудко і не саступіў дарогу матацыклу.

Кіроўца матацыкла 1989 года нараджэння, жыхар Маладзечна, кіруючы “Ямахай”, ехаў па вуліцы Тамары Дудко.

У выніку сутыкнення матацыкліст атрымаў цялесныя пашкоджанні. Сярод іх закрытая траўма жывата і грудной клеткі, закрытая чэрапна-мазгавая траўма, сатрасенне мазгоў і іншыя.

Матацыкл быў без тэхагляду, адзначае Сяргей Бартош.

Маладзечанскі райаддзел Следчага камітэта праводзіць праверку здарэння.