У аўторак надвор’е ненадоўга зменіцца. У краіну прарвецца з Заходняй Еўропы атмасферны фронт, які прынясе паніжэнне тэмпературы і навальнічныя дажджы.
Ноччу ў цэнтральных і ўсходніх раёнах, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы.
З серады ўладу над надвор’ем возьме чарговы антыцыклон, які прынясе ў большасць раёнаў краіны сухое надвор’е. Характэрнай асаблівасцю стане халаднаватая раніца, а днём будзе сонечна і камфортна.
31 жніўня будзе пераважна без ападкаў, толькі ў асобных раёнах па паўночным усходзе Віцебскай вобласці кароткачасовыя дажджы.
У чацвер таксама пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман.
2 верасня кароткачасовыя дажджы магчымыя толькі па поўначы рэспублікі.
Першыя восеньскія выходныя таксама парадуюць цёплым і сухім надвор’ем
Дзень |
Тэмпература паветра днём |
Тэмпература паветра ноччу |
30 жніўня |
ад +17 да +23; па паўднёвым усходзе ад +24 да +26 |
ад +12 да +18, па паўднёвым усходзе ад +19 да +21 |
31 жніўня |
ад +17 да +24 |
ад +5 да +12 |
1 верасня |
ад +20 да +25, па паўднёвым захадзе да +27 |
ад +4 да +11 |
2 верасня |
ад +21 да +28 |
ад +7 да +14 |
“Наша Ніва” паводле news.tut.by.