Маладзечна хоць некаторыя і працягваюць называць “вялікай вёскай”, але за 50 гадоў сваё вясковае аблічча горад паступова губляў. 

У артыкуле скарыстаныя здымкі, прынесеныя яшчэ пры жыцці былым фотажурналістам Міхаілам Асаевічам, які доўгі час працаваў у газеце “Святло камунізму” (цяпер “Маладзечанская газета”).

Частка фотаздымкаў падпісаная на зваротным баку, месцы на некаторых з іх пазнавальныя і цяпер. 

На зваротным баку гэтага здымка напісана: “10 чэрвеня 1966 год. Вёска Здземелева. Тут будзе завод”.

50 гадоў таму пачалося будаўніцтва завода металаканструкцый. 

Цяпер гэтае месца выглядае так.

Ракурс, магчыма, не самы ўдалы, бо на фотаздымку не бачна тых агромністых карпусоў заводаў, за якімі цяпер і не ўбачыш тую вёску Здземелева, што мірна існавала тут у 60-х гадах.

Здагадаліся, што за месца? Ну вядома, вуліца Драздовіча. Такой яна была раней. Вось яшчэ здымак.

У тагачаснай раёнцы амаль штонумар выходзіла рубрыка “Новабудоўлі горада”. Гэты здымак, магчыма, таксама быў надрукаваны ў газеце. 

Сёння з таго ж самага ракурсу вуліцу Драздовіча сфатаграфаваць немагчыма: перашкаджаюць дамы.  

А вось яшчэ адна будоўля. 

Здагадаліся, што гэта будуецца аўтавакзал? 

А так?

Ну і, вядома, пешаходны цяпер “брадвей” у 66-м выглядаў так:

Зноў драўляныя дамы. Не тое, што цяпер.

Аднак, каб артыкул не быў забаўляльным, прапануем нашым чытачам паварушыць мазгамі і прыгадаць, дзе быў зроблены гэты здымак?

Падказка: на зваротным баку здымка напісана: “Там, дзе рэстаран”. Фотаздымкі з гэтага месца дасылайце на электронную пошту: regionnews@rh.by. Аўтар здымка з ракурса, які акажацца самым блізкім да арыгінала, атрымае прыз ад “Рэгіянальнай газеты”.